БАТЭ выйшаў у другі раўнд кваліфікацыі Лігі канферэнцый

16 ліпеня падапечныя Віталя Рагожкіна ў серыі пасляматчавых пенальці адолелі "Эльбасані"

БАТЭ выйшаў у другі раўнд кваліфікацыі Лігі канферэнцый.

16 ліпеня падапечныя Віталя Рагожкіна ў серыі пасляматчавых пенальці адолелі "Эльбасані".

Вядома, нягледзячы на знаходжанне БАТЭ ў зоне вылету айчыннага першынства, у кваліфікацыі Лігі канферэнцый барысаўскія хлопцы распачыналі азербайджанскі матч супраць албанскага "Эльбасані" ў статусе абсалютна роўнай балканцам каманды. У мінулым матчы беларусы выдалі баявую нічыю. З'явіўся ў складзе барысаўчанаў Бачко, што вабіла глядзець гульню і з тактычных меркаванняў.

Распачалі двубой хлопцы Рагожкіна досыць актыўна. Не баяліся ладзіць падыходы да брамы Аляксоўскага. Аднак хуткіх вынікаў мы не ўбачылі. Спачатку гульня перацекла ў цэнтр поля, а першы кутні наогул быў ля валоданняў Сокала. Абедзве каманды чапляліся за мяч, што рабіла малюнак гульні неаднастайным.

Вылучаўся ў складзе супернікаў Дыяло, якога часам не паспявала накрыць абарона. У нас жа быў актыўным Варакса, які збіраў на сабе фалы ад цэнтральных абаронцаў "Эльбасані". Да сярэдзіны тайму албанцы паспрабавалі гульню сваім імпэтам выраўнаць, стала прыблізна роўным і валоданне мячом. Матч не іскрыўся момантамі, аднак пазіцыйная атака ад любой магла лік адкрыць і гульню канчаткова раскрыць. Колькасць хібаў у цэнтры поля ў абодвух бакоў таксама была прыблізна аднолькаваю.

У канцы адной такой пазіцыйнай атакі быццам бы не хапіла моцы ўдару Вараксу ў ягоным моманце ў сярэдзіне першай паловы. Не змог Уладзіслаў забіць і галавою падчас кутняга пасля першага ўдару. Бракавала рашучасці маладому гульцу.

Бліжэй да паўгадзіны гульні каманды ўзнялі тэмп, сталі выкарыстоўваць доўгія закіды, якія прыводзілі да непрыемных заходаў у штрафную адна адной. На 33-й хвіліне толькі Сакута і спыніў падобны албанскі наступ. Біў Дыяло.

Да канца першага тайму БАТЭ таксама здзейсніў некалькі выпадаў. Працягвалі старацца Варакса з Ангбанам, аднак да ўдараў, як "Эльбасані", сітуацыю яны не давялі.

Другі тайм таксама працякаў у атаках без відавочнай вастрыні. Працягваў выпрабоўваць лёс у сваіх закідах у штрафную Сокала Дыяло. Роўнасць камандаў, пра якую казалі і перад стартам, і тыдзень таму, кідалася ў вочы. За дваццаць хвілінаў да канца асноўнага часу каманды мелі толькі некалькі ўдараў на сумарным ліку, адносна больш небяспечнымі былі спробы албанцаў. Але ж было складана і сказаць, што хтосьці з супернікаў хаця б на адзінку на табло нагуляў. Было мала контратакаў, куды больш вязкіх пазіцыйных наступаў, якія нават да межаў штрафных з цяжкасцямі дакотваліся. Заўважалася і стомленасць у авангардзе БАТЭ. Не маглі яны разганяць атакі нават пасля памылак настолькі жа зморанага "Эльбасані". Аднак албанцы хоць нешта ды стваралі — даводзілася беларусам часам натуральна адбівацца, дарма што ў суперніка таксама былі праблемы з рэалізацыяй. Вось так і дайшлі мы да дадатковага часу. Скончыўся асноўны, праўда, стрэлам Вараксы вышэй за браму з-за мяжы штрафной пасля камбінацыйнай контратакі. Заходзіў з флангу ў пляцоўку і Сахончык, але не здолеў амаль пры выхадзе сам-насам уразіць далёкі кут Аляксоўскага — брамнік засэйвіў.

Ужо на першых хвілінах дадатковага часу мог забіць Дыяло. БАТЭ ж адказаў залпам Русакова пасля пасу Нескаромнага. Аляксоўскі пацягнуў. Прабіваў і Яцкевіч, таксама пасля скідвання. Сталі падціскаць у першую пятнаццаціхвілінку хлопцы Рагожкіна. Другі авертайм запомніўся небяспечнымі кутнімі, аднак ні албанцы, ні Русакоў гэтымі стандартамі не скарысталіся. Патрымалі па чарзе валоданне каманды, аднак момантаў да канца гульні так і не стварылі.

Усё вызначыла серыя пенальці. Не рэалізаваў сваю спробу адно Алесь Сахончык, прабіўшы проста ў рукі Аляксоўскаму. Але ягоную памылку паўтарыў Карыца. Урэшце аднаклубнік Карыцы Эпіта трапіў у папярэчыну.

БАТЭ пакрочыў далей. Вельмі роўныя матчы. Вельмі роўная серыя пенальці. Толькі адна памылка вырашыла лёс гульні. Воляю выпадку гэта была памылка "Эльбасані".

БАТЭ — "Эльбасані" — 0:0 (серыя пенальці — 5:4) 

Пенальці: Дубоўскі — 1:0, Лёшы — 1:1, Ангбан — 2:1, Люляй — 2:2, Сахончык — 2:2, Бае — 2:3, Русакоў — 3:3, Ліля — 3:4, Крэс — 4:4, Карыца — 4:4, Храмцэвіч — 5:4

Папярэджанні: Эпіта (11), Нескаромны (17), Варакса (42), Яцкевіч (73), Дыяло (77)

БАТЭ: Сокал (б), Сакута, Рахманаў, Міхнюк (Дубоўскі, 83), Нескаромны, Бачко (Русакоў, 59), Ангбан, Капленка (Сахончык, 46), Крэс, Варакса (Храмцэвіч, 106) Пуэрта (Яцкевіч, 59)

Запасныя: Скапец (б), Апанасевіч, Русакоў, Храмцэвіч, Журын, Каласоўскі, Яцкевіч, Сахончык, Дубоўскі

"Эльбасані": Аляксоўскі (б), Каса, Люляй (к), Эпіта, Ліля, Трэса (Карыца, 90+5), Байрамай (Каса, 90+5), Ібрахім, Дыяло (Бае, 105+4), Нікай (Люкакі, 76), Хебай (Лёшы, 76)

Запасныя: Таташы (б), Дзінэ, Ібраімі, Каса, Карыца, Лёшы, Люкакі, Нʼянг, Зюкалары, Барыцы, Бае

Нагадаем, што ў першым паядынку каманды разышліся мірам — 1:1.

Барысаўчане ў другім раундзе згуляюць са швейцарскім "Сьёнам".


Поделиться