"Класіка" засталася за "Дынама": БАТЭ зноў капітулявала ў Мінску

Як гэта было

Мінскае "Дынама", нягледзячы на вельмі крыўдную паразу ў дэрбі мінулым туры, падыходзіла да другога матчу з ВАР, а таксама значна больш важнага дэрбі ў беларускім першынстве ў статусе абсалютнага фаварыту. І чаканні хутка спраўдзіліся.

"Дынама-Мінск"-БАТЭ (Барысаў) — 2:0

Галы: Калінін (6) — 1:0, Малашэвіч (23) — 2:0

Папярэджанні: Калінін (77), Малашэвіч (90+4)

"Дынама-Мінск": Шымаковіч (б), Малашэвіч, Сялява, Варданян, Вакуліч, Калінін, Джымэ, Абдулахі, Гурбан, Бегуноў (к), Сакалоўскі (Алыкулаў, 81)

Запасныя: Кудравец (б), Душэўскі, Швяцоў, Алыкулаў, Іваноў, Полаз, Гібера, Жэчка (Варданян, 69), Турэ, Аляксандраў

БАТЭ: Скапец (б), Мусаханян, Ангбан, Кавалёў (Цітоў, 83), Яцкевіч (Джарджэвіч, 66), Нескаромны, Варакса (Храмцэвіч, 46), Міхнюк (Русакоў, 78), Рахманаў (к), Журын (Бачко, 46), Дубоўскі

Запасныя: Рабінкін (б), Храмцэвіч, Сакута, Русакоў, Цітоў, Каласоўскі, Гаглоеў, Джорджавіч, Бачко, Сахочнік

Betera — чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе. 23 тур



Кутавы ўжо на шостай хвіліне прывёў да закіду на Калініна ад Сакалоўскага. Абсалютна пусты цэнтр штрафной барысаўцаў дазволіў без праблем расстраляць Скапца.

І далей мяч трымаўся толькі ў нагах гаспадароў поля. Скапцу перыядычна пагражалі далёкімі стрэламі.

У БАТЭ вылучаўся хіба што Варакса, аднак ягоная спроба выканаць камбінацыю пры штрафным была заблакаваная Сялявай. Мяч адскочыў і нібыта сам сабою панёсся ў контратаку. Джымэ закінуў наперад, а Малашэвічу хапіла двух дотыкаў каб падвоіць лік – і зноў без шанцаў для брамніка БАТЭ.

Дваццаць чацвёртая хвіліна. Між галамі мінула нейкія 18 хвілінаў. Праз дынамаўскі імпэт здавалася, што першы тайм ужо скончыцца з разгромным лікам, аднак другі свой жалезабетонны шанец Джымэ з Малашэвічам проста не выкарысталі. Нягледзячы на шыкоўна выразаную Карэнам Варданянам траекторыю перадачы.

Але ўсё ж да канца першай паловы гульні "Дынама" не дало Вараксу з калегамі нават наблізіцца паводле якасці гульні да сваіх паказнікаў.

Дамінавалі ўва ўсім, пераважалі ў любым кампаненце статыстыкі. "Класіка" праводзілася хлопцамі Шагойкі бездакорна.

А вось намаганні Уладзіслава Вараксы трэнерскі штаб Віталь Васільевіч Рагожкін не ацаніў: ужо на сорак шостай хвіліне на полі зʼявіўся Храмцэвіч. І адразу пачаў біць у астоў брамы Шымаковіча.

Надалей другі тайм значна змяніў малюнак гульні. Мяч у нагах гасцей Нацыянальнага стадыёна стаў трымацца значна часцей, хоць яны і не спяшаліся абвастраць, дый прэсінг "Дынама" заставаўся досыць якасным.

Таксама ў БАТЭ сталі часцей з'яўляцца стандарты. Паступовае раскрыццё барысаўцаў, нават нягледзячы на контрпрэсінг і жорсткую гульню ад пярэдняй і цэнтральнай лініі мінчанаў, раз-пораз стварыла працы, хоць і нячастай, Шымаковічу.

Памылка абаронцаў прывяла да ўдару Кавалёва па накідзе Бачко ў прытул. Брамнік "Дынама" пацягнуў. Аднак атакі БАТЭ рабіліся ўсё смялейшымі.

Тым часам апошнія хвіліны павольна сыходзілі ў нябыт. Было ўжо дакладна зразумела, што барысаўцы ўключыліся ў гульню запозна. "Дынама" кожнай сваёй дзеяй збівала супернікам тэмп.

Нават давялося глядзець ВАР — вось дзе хаваўся гістарычны момант! — на чырвоную Фавазу Абдулахі. Сорак другі нумар не атрымаў нават жоўтай. Дададзеным часам каманды абмяняліся момантамі. Але БАТЭ так і не адгуляў хаця б адзін мяч, а Малашэвіч не аформіў дубль праз сэйв Скапца.

У выніку апраўданне за паразу ў папярэднім туры гульцы "Дынама" здзейснілі, ды яшчэ якое! А вось колішнім гегемонам не пазайздросціш: злыя языкі ўжо дасылаюць іх у першалігавы чысцец. І толькі ад Рагожкіна і падапечных залежыць, ці спраўдзяцца негатыўныя прагнозы суворых аналітыкаў.

Поделиться