"МЛ Віцебск" у першым матчы 1/4 фіналу Кубка Беларусі ў гасцях абыграў "Дынама-Брэст"
Выніковы лік сустрэчы — 2:0.
Галамі ў гэтай гульні вызначыліся легіянеры віцяблян Басеку Дыябатэ і Аляксандр Месаравіч.
"Динамо-Брест" — "МЛ Витебск" — 0:2
Гол: 0:1 — Диабате (12), 0:2 — Месарович (85);
Предупреждения: Громыко (38), Волков (57), Дзиов (63), Месарович (70), Ложкин (75), Концевой (82);
"Динамо-Брест": Белов (в), Ломакин (Зеньков, 46), Левицкий (Рылач, 46), Дзиов, Гречихо, Павловец, Корцов (к), Ложкин (Грицкевич, 86), Бурак (Ковалевич, 78), Лаврик, Юзепчук (Быков, 86).
Запасные: Малашицкий (в), Ковель, Храленков, Бондаренко, Юркевич.
"МЛ Витебск": Павлюченко (в), Абдуллахи, Гоманов, Лисакович (к), Галята (Месарович, 64), Волков, Глушков (Концевой, 46), Скибский, Москаленчик, Громыко (Бочеров, 78), Диабате (Буланов, 88).
Запасные: Щербаченя (в), Иванов, Тиун, Жук, Быков, Бутаревич.
Наступны матч паміж камандамі пройдзе 15 сакавіка ў Віцебску.
Сезон паступова, але выходзіць з зімовай спячкі. У Міжнародны жаночы дзень кубкавы чвэрцьфінал парадаваў нас сустрэчай 1-й і 4-й каманд леташняга чэмпіянату на брэсцкім полі.
Лявіцкі выйшаў супраць былой каманды, Паўлючэнка з Канцавым вярнуліся на "Брэсцкі", усё было як належыць. Маладая берасцейская банда з першых хвілінаў адчайна панеслася ў атаку, ім адказаў сваім праходам новы таран "МЛ" Дыябатэ. Каманды спрабавалі атакаваць праз доўгія пасы. Абодва клубы спачатку выглядалі востра.
Крыху здзіўляла лёгкасць, з якой гульцы "МЛ" дабягалі да чужой штрафной, аднак абарона паспявала тушыць агонь. Дый гэты агонь усё мацней распальваў віцебскі бок.
Радавалі якасныя пазіцыйныя атакі ад хлопцаў у жоўтым. Ужо на 12-й хвіліне падобны наступ скончыўся паспяхова. Камбінацыі на чужой палове, удар Лісаковіча, маліец на дабіванні — 0:1. Націск на замкнёнага апанента апраўдаўся. Абарона "Дынама" страчвала пазіцыі, дазваляючы зашмат у сваёй штрафной. Пустыя зоны чорнымі дзіркамі вабілі ў сябе жоўтыя футболкі. А контрпрэсінг супраць віцяблянаў — кепская ідэя, гэта нават Суперкубак дэманстраваў. Яны раз за разам падміналі што гродзенскую, што брэсцкую абарону.
Гаспадары адказалі хіба ўдарам Ламакіна на 21-й хвіліне. Паўлючэнка засэйвіў.
Валоданне і збольшага ініцыятыва заставалася за "МЛ", які працягваў эфектна камбінаваць ля чужой штрафной. "Дынама" заставалася хадзіць у контратакі і зарабляць стандарты. Лік усё гэта так і не змяніла, дый жалезных момантаў больш не было. Хаця з боку гасцей Дыябатэ парачку цікавых шанцаў і меў.
Другі тайм распачаўся з выхаду на поле Канцавога. Першы ўдар другой паловы прыйшоў ад Ложкіна. "Дынама" распачало яе з актыўнага ціску на суперніка. Берасцейцы працягвалі выкарыстоўваць доўгія пасы і стандарты.
Аднак "МЛ" зноў усё больш забіраў мяч да сваіх ног. Бялоў адбіў стрэл са штрафнога Лісаковіча.
Нягледзячы на ажыўленне "Дынама", "МЛ" уздымаў сваю лінію абароны ўсё вышэй. І тут Карцоў аператыўна выйшаў сам-насам, прымусіўшы Паўлючэнку сэйвіць. З часам пазіцыйныя атакі ад берасцейцаў сталі нормай гульні, аднак і карысці ад іх не было. Нават атрыманыя моманты не змаглі рэалізаваць.
"МЛ" адказаў сваім ударам. Дыябатэ дараваў на 83-й хвіліне, але праз хвіліну распачаў новую атаку. Асіст Канцавога на Мясаравіча, які прабіў Бялова пяткай, даў плён.
"Гусі" падвоілі перавагу. Яны цягам усёй гульні выглядалі "жывейшымі". Больш білі, больш фалілі. Затое прадэманстравалі вынік. "Дынама" жа як быццам разгублівалася ў фінальнай траціне поля. Прасядалі і іхныя абаронцы, пакідаючы разрывы, куды заскоквалі Дыябатэ, Мясаравіч і Лісаковіч.
Праўда, каманда Сяднёва да апошняга не здавалася, хоць у яе нават не было выканаўцаў узроўня апанента: Ложкін і Кавалевіч нават да Гардзейчука, што сышоў у міжсезонне, не дацягвалі...
Перамога "МЛ" выйшла ўпэўненай і заканамернай. Засталося пацвердзіць яе праз тыдзень на сваім полі.