Дэжавю з Мінска: "МЛ Віцебск" вырваў перамогу ў "Нёмана" на апошняй хвіліне

Гарадзенцы паказалі ўзорны першы тайм, а віцябляне адказалі ў другой палове сустрэчы больш пераканаўча

Дэжавю з Мінска: "МЛ Віцебск" вырваў перамогу ў "Нёмана" на апошняй хвіліне 10-га тура Вышэйшай лігі.

"Нёман" — "МЛ Віцебск" — 1:2

Галы: 1:0 — Пушнякоў (37), 1:1 — Адэ (64), 1:2 — Жук (90+4)

Папярэджанні: Назаранка (68), Дыябатэ (71), Адзіеў (75), Ціта (79), Скібскі (87)

"Нёман": Вэйдыгер (у), Танкевіч, Васільеў, Панця, Пушнякоў (Радзікоўскі, 57), Еўдакімаў (Краўцоў, 69), Дайнека (Савіцкі, 57), Садаўнічы (к), Спэтару (Ціта, 68), Казлоў, Якімаў (Назаранка, 57)   

Запасныя: Матысюк, Барубаеў, Леўчанка, Еднач, Гардзяйчук, 

"МЛ Віцебск": Паўлючэнка (в), Баранок, Адэ, Гоманаў (к), Лісаковіч, Глушкоў (Галята, 61), Скібскі, Месаравіч, Маскаленчык (Жук, 80), Дыябатэ (Нікалсан, 80), Канцавы

Запасныя: Шчарбачэня, Іваноў, Быкаў, Буланаў


МЛ і "Нёман". Другі ды трэці радок. Кавалевіч і Адзіеў. Жоўта-зялёнае дэрбі. 

Гродна прымаў матч тура, дзе было шмат цікавага. Матч распачаўся нечакана. Неяк зачаста гаспадары заходзілі ў штрафную Паўлючэнкі. МЛ пад ціскам "Нёмана" распачаў памыляцца. Дайнэка мог забіваць ужо на сёмай хвіліне. Мяч паступова аддаваўся ў ногі гаспадароў. Прэсінг гарадзенцаў перацякаў і на чужую палову, што мусіла напружыць фаварыта. 

Камбінацыі "Нёмана" і лёгкасць іхнага выканання крыху ўражвалі. Хлопцы Кавалевіча працягвалі старацца. Паўлючэнка знаходзіўся пад пастаянным ціскам нападнікаў суперніка. 

Першая навала МЛ адбылася ў сярэдзіне першага тайму і нічым не скончылася. Канцавы не скарыстаў перспектыўную контратаку. 

У адказ свой выпад не рэалізаваў Пушнякоў. А Дыябатэ працягнуў фестываль нерэалізацыі. Пасля паўгадзіны гульні мяч стаў больш трымацца ў гасцей, аднак гэта не падвысіла іхную эфектыўнасць. "Нёман" жа свой абстрэл не спыняў. Рэгулярныя памылкі Паўлючэнкі толькі ўпэўнівалі ў вялікіх праблемах віцяблян. Таму гол за восем хвілінаў да канца першага тайму цалкам выходзіў з гульнявой логікі. Забіў той самы Пушнякоў, які актыўнічаў ад пачатку (і, дарэчы, праводзіць сёння 250-ы матч у Вышэйшай лізе). 

Закід з флангу, скід галавой ад Танкевіча, удар у блізкі кут — і Паўлючэнка бяссільны. Канец першай паловы паказаў, што нават прапушчаны гол не прымусіў гасцей схамянуцца ці змяніць нешта ў сваёй структуры. Другі тайм стартаваў пад небяспечны удар Мясаравіча. Серб зрабіў найпершы крок, каб ягоная каманда хаця б паспрабавала выправіць правальную гульню. А потым і другі. Першыя хвіліны далі заўзятарам МЛ надзею на камбэк. 

"Нёман" таксама ўжо не валодаў мячом так упэўнена, як у папярэднім тайме. Але і сама гульня суцішылася. Збольшага перайшла ў цэнтр. Пасля гадзіны матчу на роўным месцы стаў абвастраць Лісаковіч. Цягам адной з разагнаных ім атак свежы Галята з флангу прастрэліў на Одэ. Нігерыец не памыліўся. На 64-й хвіліне выраўнаў становішча. "Нёман" не стаў маўчаць, таксама свежы Назаранка не толькі зарабіў жоўтую, але і некалькі разоў імкнуўся прарвацца ў штрафную Паўлючэнкі. 

Нявымушанае падзенне Мясаравіча на сваім флангу раптам прывяла да вастрэйшай контратакі, якую скончыў гарматны залп Радзікоўскага. З вострага куту, але ўпрытул. Толькі сэйв брамніка і ўратаваў гасцей. МЛ адказаў спробаю Дыябатэ забіць галавой падчас штрафнога. Дагульвалі каманды адкрыта, актыўна. Ніхто не баяўся памыліцца, стрэлы нападаў ляталі туды-сюды. Дзіўную роўнасць супернікаў было відаць няўзброеным вокам. Пытанне было адно ў тым, хто выявіцца больш паспяховым у рэалізацыі. Нікалсан, напрыклад, у даданы час не замкнуў падачу Канцавога ў пустую браму. 

А вось далёкі стрэл Жука на чацвёртай даданай праз траціну поля гэтае пытанне зняў. Вынік — валявая ды вельмі неаднастайная перамога гасцей.

Такім чынам, "МЛ Віцебск" паднімаецца зноў на першае месца, а "Нёман" вылятае з тройкі лідэраў:

Турнірнае становішча на дадзены момант:




Поделиться