Тэніс. Сабаленка і Азаранка згуляюць у Дубаі, Івашка - у Дохе

Тэніс. Сабаленка і Азаранка згуляюць у Дубаі, Івашка - у Дохе

Сёння ў беларускім тэнісе багаты дзень.

У 12:30 па беларускім часе Вікторыя Азаранка, якая займае 14 нумар у сусветнам рэйтынгу WTA, згуляе з 35-м нумарам рэйтынгу Амандай Анісімавай з ЗША ў 1/16 турніру WTA у Дубаі (ААЭ).

Неўзабаве пасля гэтага, у 14:30 на корт выйдзе чэмпіёнка Austalian Open, 2-гі нумар сусветнага рэйтынгу - Арына Сабаленка. Саперніцай Арыны будзе амерыканка Лорэн Дэвіс, якая займае 49-ы нумар сусветнага рэйтынгу.

Ілья Івашка сыграе на турніры ў горадзе Доха (Катар). Сапернікам беларуса, які займае 79-е месца ў сусветным рэйтынгу ATP, будзе нідэрландскі тэнісіст, 34-ы нумар рэйтынгу, Боцік Ван дэ Зандсхюлп. Пачатак паядынку — у 14:30.

Автор: Андрей Григорьянц

Поделиться