Азаранка — ў 1/8 турнира у Дубаi!

Азаранка — ў 1/8 турнира у Дубаi!

Не матч, а здзек над балельшчыкамi! 

Вікторыя Азаранка выдала шыкоўны матч на турніры ў Дубаі (WTA-1000). У саперніцах была амерыканка Аманда Анісімава, 35 ракетка свету.

Вынiк матча: 6-4, 4-6, 7-6 (7-5). Прычым, у апошнім сэце беларуска прайгравала 2-4, але ўсё ж змагла вярнуцца ў матч. Інтрыга вырашылася толькі на тай-брэйку. Анісімава на паражэнне адрэагавала балюча, не абышлося без слёз. Матч працягваўся 2 гадзіны 45 хвілін.

Вікторыя Азаранка праходзіць у 3-ці круг турніру, дзе тэнісістку чакае прадстаўніца ЗША Мэдысан Кіс, якая ў мінулым матчы разабралася з 5-й ракеткай свету Каралін Гарсіяй.

Поделиться