Міні-футбол. Лідэры чэмпіянату не выявілі пераможцу ў паядынку паміж сабой

У матчы 15-га тура чэмпіянату Беларусі па міні-футболу сустракаліся аршанскі "Вітэн" і "Сталіца". Матч скончыўся з лікам 1:1.

Ужо на першай хвіліне "Сталіца" адкрыла лік - гол у свае вароты на рахунку галкіпера "Вітэна" Руслана Лазюка. У другім тайме "Вітэн" зраўняў лік - вызначыўся Максім Конаў, які перабраўся па ходзе сезона ў Оршу з гомельскага "БЧ".

Пасля гэтага паядынку дзеючы чэмпіён Беларусі "Сталіца" працягвае ісці першай у табліцы чэмпіянату, "Вітэн" займае 2-е месца.


Поделиться