Мінскае "Дынама" сёння праводзiць найважнейшы паядынак рэгулярнага чэмпіянату з чэлябінскім "Трактарам".
Гэта заключны дамашні матч для мінчан. Пасля гэтага камандзе Крэйга Вудкрафта застанецца правесці ўсяго адну гульню ў гасцях у "Віцязя" 25 лютага, і на гэтым рэгулярка скончыцца. А вось што будзе далей — пакуль пытанне.
"Дынама" змагаецца за выхад у плэй-оф з маскоўскім "Спартаком". Ужо вядомыя сем удзельнікаў плэй-оф ад Заходняй канферэнцыі, як і вядома, што 8-е месца згуляе ў першым раундзе са СКА з Санкт-Пецярбурга.
Мінскае "Дынама" мае ў сваім актыве пасля 66 матчаў 65 баллаў, "Спартак" адстае на адзін пункт, набраўшы 64 ачкі ў 66 матчах. Масквічам засталося згуляць у Маскве з ЦСКА і маскоўскім "Дынама", так што ўсё далёка не вырашана. Хутчэй за ўсё, хто ж пераможца, вызначыцца 25 лютага. Менавіта ў гэты дзень скончыцца рэгулярны чэмпіянат КХЛ.
"Трактар", у сваю чаргу, таксама вельмі матываваны. Каманда Анвара Гатыятуліна займае 10-е месца ва Усходняй Канферэнцыі, маючы ў сваім актыве 66 ачкоў пасля 65 матчаў. У "Нафтахіміка", які займае 8-ы радок, 68 ачкоў, але на адзін больш, так што беларусы, якія выступаюць у Чэлябінску — Андрэй Стась і Кірыл Усціменка — таксама маюць вельмі вострую патрэбу ў набраных балах.
Адзінае, што зразумела дакладна, — іскры будуць ляцець з першай да апошняй хвіліны! Пачатак паядынку ў 19:10. Трансляцыя будзе даступна на нашым сайце.
Автор: Андрей Григорьянц