"Тарпеда" ў гасцях абыграла брэсцкае "Дынама" ў 2-м туры Вышэйшай лігі.
Галы: 0:1 — Быкаў (18), 0:2 — Жульпа (66).
Папярэджанні: Міхайрын (58), Лаўрык (60), Лянцэвіч (78), Бамба (86)
Дынама-Брэст: Бялоў (б), Лявіцкі, Дзіёў, Паўлавец, Карцоў (к), Ложкін (Грыцкевіч, 77), Бурак (Кавалевіч, 70), Бутарэвіч, Лаўрык, Юзэпчук, Зянькоў (Грачыха, 77).
Запасныя: Малашчыцкі, Рылач, Хралянкоў, Грыцкевіч, Бандарэнка, Кавалевіч
Тарпеда-БелАЗ: Ігнатовіч (б), Бамба, Чагавец, Прамудраў (к), Быкаў (Баранок, 86) Будзько (Кісялёў, 39), Марцьянаў, Пабудзей, Жульпа, Міхайрын, Французаў.
Запасныя: Юрасаў, Масленікаў, Бацішчаў, Залескі, Агбо, Кісялёў, Баранок, Гаявы, Пяровіч, Мялько.
Пятнічны вечар выйшаў асабліва прыемным, бо нас чакаў матч тура на атмасферным АСК "Брэсцкі". Мясцовы малады і яскравы калектыў прымаў падобную да сябе імпэтам і арыгінальнасцю жодзінскую каманду.
"Тарпеда" з учорашнім берасцейцам Быкавым прыехала рэабілітоўвацца за паразу ад "МЛ". Як многія кажуць, паразу не самую справядлівую. Першыя хвіліны прадэманстравалі бадзёры настрой гасцей, ад вынікаў якога некалькі разоў ратавала толькі чуйнасць Бялова. "Дынама" спрабавала лавіць на контратаках, аднак прафесійная паўабарона "белазаўцаў" не давала супернікам нават разгарнуцца, жорстка прыкрываючы вольныя зоны. Аднак адзін закід за спіны жодзінцаў нарадзіў перспектыўны прастрэл Карцова, які радаваў выпадамі. Праўда, выпадамі малаэфектыўнымі, бо ўмела выходзіў на проціхаду Ігнатовіч. А вось пазіцыйная атака гасцей скончылася паспяхова. Прамудраў аддаў у цэнтр на Будзько, той закінуў у штрафную, дзе мяч знайшоў галаву навічка. Быкаў забіў клубу, які літаральна тыдзень таму пакінуў, і не святкаваў. Але пасля адкрыцця ліку атакі ад "Тарпеда" і ўдары персанальна Арцёма сталі куды вастрэйшымі. Спробы "Дынама" вярнуць статус-кво разбіваліся аб працалюбных абаронцаў гасцей. Чарговы выпад Карцова на 35-й хвіліне мог выраўнаць лік, аднак Міхайрын выбіў мяч проста перад пустой брамай. Дагулялі тайм каманды з прыблізна роўным валоданнем. Вельмі шмат намаганняў прыклала паўднёвая каманда, але ім так і не пашанцавала пакрыўдзіць Ігнатовіча.
Другая палова распачалася з небяспечнага моманту ў "Тарпеда". Бялоў здзейсніў падвойны сэйв пасля ўдару Французава. Пасля гадзіны матчу гульня крыху супакоілася, тэмп стаў больш ірваным, а стрэлы ў бок брамаў ляцелі ўсё радзей. Пачалі з'яўляцца жоўтыя карткі. Атакі гаспадароў ішлі левым флангам, але насамрэч небяспечны закід на Дзіёва прайшоў справа, ад паўсюднага Карцова. Праз некалькі дзесяткаў секунд пасля моманту "Дынама" 66-я хвіліна прынесла гол іхным супернікам. Пабудзей аддаў на Жульпу, Даніла з-за межаў штрафной без шанцаў расстраляў Бялова. У хуткім часе момант з'явіўся і ў Французава, але там ужо Максім пацягнуў. За 15 хвілінаў да канца гульні "Дынама" ні разу не прабіла ў астоў. "Тарпеда" ж канкрэтна брало ў аблогу чужую браму. Гаспадары ўпэўнена крочылі да чарговай паразы ў гэтым сезоне. Што больш прынізліва — паразы безгалявой. Шчыра кажучы, другі тайм каманды ўжо ў адкрытую дагульвалі. Ні ў тых, ні ў іншых не было ні жадання, ні, здаецца, патрэбы ісці ў бой ува ўсю моц. "Тарпеда-БелАЗ" на перамогу нагуляла, "Дынама-Брэст" сваю гульню зноў не знайшло, хоць часам і вельмі старалася — а мы ўбачылі якасны вясновы футбол. Свежы ды цікавы, што не можа не радаваць.
Такім чынам, "Тарпеда" набірае першыя ачкі ў чэмпіянаце, падымаючыся ў верхнюю частку табліцы. "Дынама-Брэст" застаецца без ачкоў і галоў другі раунд запар.
Турнірная становішча на дадзены момант: