"МЛ Віцебск" на сваім полі згуляў унічыю з мінскім "Дынама" ў цэнтральным матчы 21-га тура вышэйшай лігі.
Папярэджанні: Мясаравіч (45+1), Калінін (45+1), Полаз (81), Швяцоў (84)
"МЛ Віцебск": Паўлючэнка (б), Гоманаў, Дыябатэ, Босіч, Бачараў, Волкаў, Балановіч (к) (68, Скібскі), Мясаравіч, Маскаленчык (61, Махамадзі), Грамыка, Канцавы (83, Іваноў)
Запасныя: Котаў (б), Баранок, Одзе, Гнака, Клеанізэ, Жук, Буланаў
"Дынама-Мінск": Кудравец (б), Малашэвіч, Сялява (к), Варданян (64, Алыкулаў), Іваноў, Жэчка (64, Полаз), Турэ, Калінін, Джымэ, Абдулахі, Гурбан (70, Швяцоў)
Запасныя: Шымаковіч (б), Дубатоўка, Душэўскі, Луцковіч, Гібера, Вакуліч
Матч быў прынцыповым яшчэ і таму, што абодва былыя ўдзельнікі еўракубкаў ад Беларусі цяпер удзельнічаюць у гонцы за "Іслаччу" ў табліцы айчыннага чэмпіянату. Біліся за права часова абагнаць яе ды выйсці на першы радок.
Нягледзячы на стартавы націск МЛ, першы рэальны шанец ужо на 13-й хвіліне здарыўся ў гасцей. Жэчка, якога з левага флангу вывеў на ўдар у прытул Варданян, не трапіў у пустыя. Замінула толькі траекторыя ды, мабыць, мокры мяч. Іначай было б без шанцаў для Паўлючэнкі. Праз яшчэ колькі хвілінаў ужо Жэчка стварыў момант для Карэна — але таму дзейнічаць у штрафной суперніка было нашмат складаней праз вялікае атачэнне гульцамі гаспадароў.
І нягледзячы на вялікія хуткасці і тэмп, моманты ў матчы не назіраліся. Паступова мяч традыцыйна ўжо стаў адыходзіць да каманды Шагойкі, які праводзіў ужо якую запар сустрэчу супраць былога клуба.
Ягоны ж былы клуб, прарываючыся ў чужую штрафную, нібыта блытаўся між абарончай мітусні. Чарговым разам не здзіўляў нас Дыябатэ. Праўда, да канца першай паловы гаспадары сталі значна вастрэйшымі. Рэгулярна мелі гульцы МЛ стандарты — адных кутніх было 6 за паўгадзіны — аднак іхныя ўдары не ўражвалі максімальным xG. "Дынама" даводзілася адбівацца. У адказ на віцебскі націск толькі аднойчы прабіў Джымэ — як і ягоныя візаві, недакладна.
Другі тайм таксама распачаўся з прарыву ды недакладнага ўдару Босіча. Серб працягваў актыўна рвацца да брамы Кудраўца, аднак абарона "Дынама" (ды канкрэтна Абдулахі) адпрацоўвала сумленна, выводзячы сваіх у трапныя контратакі. У другой палове куды больш актыўна дзейнічалі на чужым баку поля "дынамаўцы", аднак ні яны, ні іхныя апаненты дасягнуць папярэдняга ўзроўню вастрыні не маглі. Але выхад Алыкулава, Полаза ды Гурбана пакрысе змяняў гульню. Паступова "Дынама" вяртала ініцыятыву. І, на адрозу ад першага тайму, мінчане асцярожна, але ўсё часцей за апанентаў сталі пагражаць чужой браме. Да дзевятага дзесятка хвілінаў "перастралялі" супернікаў паводле колькасці ўдараў — штопраўда, у астоў па-ранейшаму было 1:1. "Дынама" нават выраўнала лік і паводле кутніх. Рэальных шанцаў гэта ім не прынесла. У МЛ па-ранейшаму дэманстраваў імпэт хіба што Радзівой Босіч. Гульня вельмі спакойна дакотвалася да свайго фіналу. Шымусік дадаў толькі тры хвіліны да асноўнага часу — прыпынкаў у другой палове, як, шчыра кажучы і ў першай, амаль не было. Як і сілаў напрыканцы матчу ў камандаў. У віцяблянаў хапіла моцы на адзін кавалерыйскі наскок, які прывёў да падзення Дыябатэ ў штрафной Кудраўца. Вельмі эмацыйна адрэагавала лаўка запасных гаспадароў на чале з Піліпам Сакалінскім, які атрымаў жоўтую. Скончыўся матч з ужо другім за дзве хвіліны прарывам Дыябатэ. Такім жа беспаспяховым. "Іслач" па-ранейшаму ідзе першаю, а ў сённяшніх апанентаў балаў пароўну.
