"Іслач" у большасці на выездзе абыграла "Тарпеда" ў матчы 14-га тура Вышэйшай лігі.
На 18-й хвіліне Ілля Руцкі, ратуючы вароты, згуляў рукой у сваёй штрафной, за што быў выдалены з поля. Дарэчы, лепшы бамбардзір "ваўкоў" Яўген Юдчыц не рэалізаваў пенальці. Тым не менш, упэўненую перамогу здабыць удалося
Галы: 0:1 — Хвашчынскі (27), 0:2 — Свірэпа (80)
Выдаленне: Руцкі (18)
Папярэджанні: Ігнатовіч (19), Волкаў (45), Алалейе (54), Ціхаміраў (70)
"Тарпеда": Ігнатовіч (у), Пабудзей, Жульпа, Мялько, Залескі, Баранок, Руцкі, Бамба, Быкаў (Гаявы, 38), Марцьянаў, Агбо (Матусевіч, 67)
Запасныя: Юрасаў, Масленікаў, Трус, Манаеў, Ладуцька, Стануль, Налівайка.
"Іслач": Клімавіч (у), Ціхаміраў, Волкаў, Свірэпа, Хвашчынскі (Буцько, 63), Пацко (Хавалка, 64), Алалейе, Кавалевіч, Макаранка (Абрамішвілі, 64), Скробатаў, Юдчыц (Вераціла, 89)
Запасныя: Свірскі, Жураўлёў, Шаўчэнка, Шкурдзюк, Краўчанка
Гаспадары падыходзілі да паядынку з "Іслаччу" ў добрым стане: цэлых пяць матчаў запар без паразаў у актыве каманды Лянцэвіча. "Іслач" перад гэтым турам перамагла "Белшыну". Матч тура вёўся перадусім за тое, каб на тыдзень уварвацца ў тройку лідараў у выпадку перамогі. З самага пачатку гульні мяч быў у жодзінцаў, ужо на пятай хвіліне пасля стандарту шчыльна прабіваў галавою Жульпа. Увогуле гаспадары больш упэўнена гулялі ў камбінацыйны футбол, паралельна ствараючы прэсінг у выпадку страты мяча. Таму "Іслач" выкарыстоўвала лонгболы з цэнтру ў раён штрафной Ігнатовіча. Аднак паступова "ваўкі" сталі забіраць ініцыятыву ды паказваць больш пазіцыйнага крэатыву. Шмат стараўся замыкаць нігерыец Алалэе. У адказ цэлы абстрэл браме Клімовіча пасля кутняга зладзілі гаспадары на чале з Пабудзеем і суайчыннікам Алалэе Агбо.
І тут Руцкі пасля кутняга ў стылі Суарэса згуляў рукою ўва ўласнай штрафной. Чырвоная ды пенальці — быў суворым Шыпіца. Але Ігнатовіч пацягнуў удар Юдчыца. Затое ўжо на 27-й хвіліне чарговы доўгі закід у штрафную прывёў да камбінацыі ды накіду на Хвашчынскага. Ветэран галавою адкрыў лік.
Да канца першай паловы "Іслач" толькі ўзмацняла ціск і трымала валоданне, "Тарпеда" даводзілася гуляць другім нумарам. Момантаў гаспадары больш не стваралі, але і "ваўкі" працягвалі атакаваць і мець шанцы выключна праз закіды мяча наперад і асцярожныя камбінацыі. У другім тайме "Іслач" працягнула сваё валоданне мячом, аднак вастрыні з ейнага боку па-ранейшаму не назіралася. Гаспадары ж нават не падыходзілі да брамы Клімовіча. Малюнак гульні быў досыць выразным, але нейтральнага гледача падобны тэмп мог пагрузіць у сон: адныя не хацелі, іншыя не маглі хутка і аператыўна ўзняць стаўкі рэзкімі атакамі. "Тарпеда", нягледзячы на дамінаванне "Іслачы", пачаў спробы атакаваць у адказ, але саступала паводле колькасці ўдараў.
Небяспечна прабіваў у гасцей Кавалевіч — мяч зафіксаваў Ігнатовіч. Больш момантаў у другім тайме ў іх і не з'яўлялася. "Аўтазаводцы" працягвалі ўцякаць у контратакі ды лавіць шчасце на стандартах. Бліжэй да канца гульні тыя самыя лонгболы сталі выкарыстоўваць абодва бакі — абаронцы ўмелі абараняцца ад падобнага прыёму. Здавалася, што змяніць cтатус-кво ў гульні сілаў няма ўжо ні ў кога. Хіба што Макаранка рвануў у штрафную і моцным ударам прывёў да кутняга. Пасля гэтага — зноў галавою — забіў Аляксандр Свірэпа, што канчаткова закрыла гульню. Апошняй дзесяціхвілінкай гаспадары нават вымушана пайшлі ў наступы, ды "Іслач" таксама ўмела гуляць на контратаках. Іхнае валоданне цяпер ужо стала зброяю супраць непрадказальнай змены выніку, матч гасцямі спакойна ды метадычна забіваўся ў цэнтры поля. У выніку праз памылку Руцкага ў пачатку гульні ды няздольнасць нешта супрацьпаставіць прыдушліваму валоданню хлопцаў Камароўскага і Бароўскага, жодзінцы ўпершыню за апошнія шэсць матчаў прагулялі. "Іслач" вырвалася на трэцяе месца ў чэмпіянаце. Ад "МЛ" на другім — роўна тры балы.
Такім чынам, "Іслач" зарабляе 28 ачкоў і паднімаецца на трэцяе месца ў табліцы, "Тарпеда" застаецца на пятым радку.
У наступным туры "Іслач" згуляе супраць БАТЭ дома, а "Тарпеда" адправіцца ў госці да "Баранавічаў"
Турнірная табліца на дадзены момант:
