Минскiе "Дынама" у гасцях здолела жодзiнскaе "Тaрпедa-БелАЗ" у матчы вышэйшай лiгi.
Iтогавы лiк сустрэчы — 1:0.
"Тарпеда-БелАЗ" — "Дынама-Мінск" — 0:1;
Гол: 0:1 — Варданян (51);
Папярэджанні: Жульпа (50), Руцкий (90+2);
"Тарпеда-БелАЗ": Ігнатовіч (б), Бамба, Чагавец, Прамудраў (к), Быкаў, Лісаковіч (Кісялёў, 64), Марцьянаў (Руцкі, 70), Пабудзей, Жульпа, Міхайрын, Французаў.
Запасныя: Юрасаў (б), Масленікаў (б), Бацішчаў, Залескі, Агбо, Руцкі, Кісялёў, Баранок, Гаявы, Пяровіч.
"Дынама-Мінск": Казакевіч (б), Сялява, Варданян (Молчан, 82), Алыкулаў (Малашэвіч, 70) , Полаз (Цапянкоў, 42), Турэ, Калінін, Джыме, Карповіч, Абдулахі, Бегуноў (к).
Запасныя: Радкевіч (б), Швяцоў, Малашэвіч, Іваноў, Падстрэлаў, Молчан, Аляксандраў, Капленка, Сакалоўскі, Цапянкоў.
Перад намі разгарнулася сапраўдная бітва двух ценевых фаварытаў розыгрышу чэмпіянату. Каманды перад стартам выглядалі як роўныя. "Тарпеда" працягвала ўзмацняцца — незадоўга да матчу "белазаўцаў" папоўніў яшчэ і Віталь Лісаковіч.
Аднак гульня распачалася залпам іншай зоркі айчыннага першынства. З-за межаў штрафной закруціў мяч Гулжыгіт Алыкулаў, прымусіўшы Ігнатовіча ўключыцца з першай хвіліны. У пачатку матчу дынамаўцы трымалі мяч у цэнтры, але ў адрозу ад апанентаў камбінавалі і ў чужой штрафной. Спроба "Тарпеда" прэсінгваць адназначна не мела такога ж поспеху, як на брэсцкім полі. Алыкулаў разбіраўся з абаронцамі ды часта абвастраў. Гаспадары таксама спрабавалі прарывацца праз флангі, аднак меншая колькасць валодання мячом і пісьменныя пабудовы Шагойкі не давалі ім ствараць нават намёкі на моманты. А Лісаковіч заваліў перспектыўны штрафны.
У адказ "Дынама" толькі нарасціла ціск. На 30-й хвіліне гульні "бела-сіні" кыргыз прабіваў з-пад цэлага шэрагу абаронцаў суперніка і няўдалы рыкашэт ледзь не закаціў мяч у самы кут брамы Ігнатовіча. Дамінаванне гасцей было ўсё бліжэйшым да адлюстравання на жодзінскім табло. Пад канец першага тайму падобнае нагнятанне гульні магло скончыцца і голам Сялявы, аднак Аляксандр стрэльнуў вышэй за браму. Ігнатовіча абстрэльвалі рэгулярна. Добрыя камбінацыі "Дынама" не давалі суперніку ані шанцу на перадышку.
Ужо праз пяць хвілін пасля перапынку Алыкулаў нанёс удар, які падхапіў Варданян. Карэн падабраў мяч, праціснуў апанентаў і прашыў Ігнатовіча. Хада гульні патроху справядліва адбівалася на выніку. "Тарпеда" спрабавала забіраць мяч, але надта хутка яго перахаплялі госці. Розніца ўдараў (2:17) сведчыла сама пра сябе. Пастаянныя стандарты, камбінацыі, удары "дынамаўцаў" літаральна прыціскалі гаспадароў да сваёй паловы поля.
Заўважым, што пасля гадзіны гульні навічок "Тарпеда" Лісаковіч пасля няўдалага выступу быў заменены. З ягоным сыходам нічога не змянілася. Варданян і Алыкулаў працягвалі прарывацца ў чужую штрафную нават з пазіцыйных наступаў, Цапянкоў мог забіць наўпрост з кутняга, а гаспадары па-ранейшаму не білі ў бок Казакевіча. Дакладней, іхны гулец першага разу акцэнтавана прабіў толькі на 76-й хвіліне. Гэта зрабіў герой матчу з брэсцкімі дынамаўцамі Жульпа. Яшчэ праз хвіліну здалля біў Французаў, што не стала пагрозай для Казакевіча.
Пад канец гульні Быкаў спрабаваў часцей выводзіць сваіх у вострыя атакі, аднак паўабарона мінчанаў не спала. Ужо даданым часам прарыў тарпедаўцаў ледзь не напужаў Казакевіча, але Кісялёва эфектыўна спынілі. Французаў працягваў манеўраваць у чужой штрафной, аднак без поспеху.
Досыць справядліва скончыўся гэты матч. "Дынама" дамінавала, было вастрэйшым і змагло перавесці якасць у колькасць. Гаспадары жа не стварылі для сябе нічога, падобнага да момантаў, таму лік безумоўна справядлівы.