"МЛ Віцебск" на апошняй хвіліне абгуляў "Дынама-Мінск" у 6-м туры Вышэйшай лігі.
Тры мячы былі забітыя за 24 хвіліны першага тайма. Кропку паставіў Месаравіч на апошняй хвіліне
Галы: 0:1 — Канцавы (4), 0:2 — Дыябатэ (16), 1:2 — Варданян (24), 2:2 — Сакалоўскі (84), 2:3 — Месаравіч (90+4)
Папярэджанні: Абдулахі (16), Маскаленчык (30), Молчан (89), Сакалоўскі (90+2)
"Дынама-Мінск": Казакевіч (у), Швяцоў, Варданян, Сялява, Алыкулаў (Молчан, 61), Падстрэлаў, Жэчка (Сакалоўскі, 69), Турэ, Калінін, Абдулахі, Бягуноў (к)
Запасныя: Шымаковіч, Радкевіч, Дубатоўка, Іваноў, Вакуліч, Аляксандраў, Гвет, Цапянкоў
"МЛ Віцебск": Паўлючэнка (в), Адэ, Гоманаў, Лісаковіч, Волкаў (к), Глушкоў (Іваноў, 62), Скібскі, Маскаленчык (Баранок, 62), Грамыка (Месаравіч, 54), Дыябатэ, Канцавы
Запасныя: Шчарбачэня, Нікалсан, Галята, Жук, Балановіч, Быкаў, Буланаў
МЛ працягвае сваю "дынамаўскую" серыю.
Да таго каманда тры матчы правяла супраць берасцейцаў, а лёсаванне чэмпіянату прымусіла зноў сустрэцца і са сталічным клубам пасля дзвюх паразаў у Кубку. Адзіеў вярнуўся на НАС "Дынама" ды атрымаў шанец паказаць, як за некалькі дзён ён вывучыў урок сустрэчы з Шагойкам. Спойлер: паказаў. Казакевіч ледзь не памыліўся ўжо на другой хвіліне. А на чацвёртай Канцавы пачаў помсціць за папярэднія паразы. Гоманаў скінуў на нагу Арцёму, а брамнік гаспадароў нават не адрэагаваў.
Пад ціскам Варданяна мог памыліцца і Паўлючэнка, прэсінг працягнуў цекчы ў абодва бакі. На пятнаццатай хвіліне нарэшце забіў і Дыябатэ. Вельмі спрэчна з гледзішча афсайда выбег сам-насам пасля закіду з глыбі поля і перакінуў Казакевіча. Але і пакрытыкаваць яго можна. Не рэалізаваў шмат удараў у прытул і прагульваў сілавую барацьбу: маліец на здзіў не вылучаецца фактурай і адлятае ад жорсткіх мінскіх абаронцаў.
Ды ягоны клуб ініцыятываю стаў кіраваць. Рэгулярна ствараў моманты і ціснуў на мінчанаў, перахапляючы мяч. Аднак звыклы правал у абароне МЛ здарыўся. Вельмі глыбока забег Турэ, удар якога Паўлючэнка адбіў проста на нагу Варданяну, што вярнула ў гульню вастрыню сюжэту. І Карэн пакуль забівае ў кожным матчы з МЛ. Гульня і праўда стала больш адкрытай і двусечна вострай. Вось адно крыху больш імпэту ўсё-такі было ў гасцей. Небяспечныя моманты з'явіліся і з боку "Дынама". Бегуноў з таго ж правальнага правага флангу абароны прыйшоў і ледзь не зраўнаў лік у выпадзе сам-насам. Маглі забіваць дынамаўцы і яшчэ праз хвіліну, але зноў не трапілі ў віцебскую браму. Націск не сціхаў да апошняй хвіліны першай паловы. Гульня выраўноўвалася.
Другі тайм працягнуў тэндэнцыю. Вельмі актыўна набіраў моманты Варданян. "Дынама" разганяла атаку за атакай. Бела-сінія хвалі захлыналі мінскі газон. Карэн спрабаваў фінціць у чужой штрафной, праходзячы абаронцаў і перманентна навісаючы над Паўлючэнкам. Другі гол гаспадароў павольна саспяваў у нагах двух невысокіх, але шпаркіх форвардаў. Ледзь не прыйшоў ад галавы Жэчкі, праўда.
Ужо жоўтыя футболкі не былі заўважныя на полі. Часцей залазілі ў афсайд, ніж білі па браме. Чым бліжэй да канца, тым больш масавымі былі пазіцыйныя атакі гаспадароў.
Вельмі тонка згуляў і МЛ на 72-й, калі сэйв Казакевіча выратаваў "Дынама" ад удару Гоманава пасля камбінацыі, якую змайстраваў Лісаковіч. У адказ "Дынама" толькі ўзняла тэмп. Той самы другі гол дынамаўцаў прыйшоў на 84-й хвіліне. Падстрэлаў пасля перапасоўкі з Гветам вывеў сам-насам "джокера" Сакалоўскага. Той не падвёў.
Матч, здавалася, скончыцца са справядлівым лікам. На сцэну, як у антычнай п'есе, выходзіў то адзін, то іншы клуб, але ніхто не мог прыціснуць да зямлі хісткія шалі перавагі. Прыціснуў-такі Мясаравіч. На пятай даданай хвіліне. Стрэлам з-за межаў штрафной. Такі лёс. C'est la vie.
Такім чынам, "букмекеры" атрымліваюць першую перамогу на чале з Магамедам Адзіевым і ўздымаюцца на вяршыню табліцы. Мінскае "Дынама" апускаецца на трэці радок.
У наступным туры МЛ згуляе супраць магілёўскага "Дняпра" дома, а "Дынама-Мінск" адправіцца ў госці да брэсцкіх аднаклубнікаў
Турнірнае становішча пасля 6-га тура:
