Нападаючы Ягор Зубовіч: "Мне здаецца, гулец "Цэле" у момант стрэлу, якi прывёў да гола, парушаў правілы"

Ягор Зубовіч: "Мне здаецца, што гулец "Цэле" у момант стрэлу, якi прывёў да гола, парушаў правілы"

"Здавалася, што суддзі з Казахстану маглі б і больш лаяльныя да нас быць…"

Ягор Зубовіч, нападаючы "Нёмана", пракаментаваў першый матч 3-га раунда кваліфікацыі Лігі канферэнцый супраць славенскага "Цэле", у якім беларускі калектыў мінімальна саступіў 0:1.

— Вельмі быў энергавыдаткоўны матч. Мы імкнуліся навязваць суперніку сваю гульню, у нейкія моманты гэта атрымвалася, у нейкія — не. У абодвух таймах мы мелі свае шанцы, каб забіць гол. На жаль, на табло ў нашай графе застаўся 0. "Цэле" мела свой момант і рэалізавала яго. Але, мне здаецца, іх гулец у момант стрэлу парушаў правілы на Андрэе Васільеве. Яго затапталі, рукамі і нагамі заштурхалі. Здавалася, што суддзі з Казахстану маглі б і больш лаяльныя да нас быць…

— А што скажаш пра момант, калі ты біў па варотах і атрымаў удар па назе?

— Я тады прабіваў і атрымаў па апорнай назе. Мне здаецца, што арбітр павінен быў прызначаць пенальці. Пасля моманту ён сказаў мне: "Калі б ты валіўся, а не біў, то гэта сто адсоткаў пенальці". Пры гэтым гулец суперніка перашкодзіў мне ў момант стрэлу.

— Ці маем мы шанцы ў зваротным матчы?

— Вядома, у нас ёсць яшчэ шанцы. Па гульні мы мелі свае моманты, у зваротным матчы трэба лепш іх рэалізоўваць і тады мы пазмагаемся за праход у плэй-оф.

Матч у адказ адбудзецца 17 жниўня.



Читайте также:


Фото: БелТА
Автор: sport5.by

Поделиться