"Реал" снова проиграл "Арсенал" у в Лиге чемпионов — Анчелотти скоро на выход?

Цвік у каралеўскую труну: "Арсенал" — у 1/2 Лігі чэмпіёнаў

Пасля зацягнутага і вельмі неадназначнага матча ў адказ "кананіры" зноў перамаглі "Рэал"

Артэта вывеў сваю каманду ў першы за 16 год паўфінал, а Анчалоці — за крок ад звальнення. Гэта быў распіяраны матч. Напружаны і шматпадзейны. Усе чакалі на рэмантаду. Гульцы "каралеўскага клуба" былі настолькі апантаныя выключна адной думкай, што пад авацыі роднага стадыёна забілі ўжо на другой хвіліне, аднак з афсайду. Першая жоўтая — Алабе — была ўжо на трэцяй...

Абодва бакі ўжывалі тактыку дробнага фолу. А першы момант здарыўся на пятай — калі Букая Сака прабіў побач са стойкай брамы. Мадрыдцы закідвалі мяч у штрафную, але безвынікова. "Арсенал" ні ў якім разе не паркаваў "аўтобус", што прыводзіла як мінімум да роўнай гульні. І тут раптам абсалютна дзіўны пенальці, пра які дапэўна яшчэ не адзін дзень будуць спрачацца эксперты. Праўда, удар Сака, які гістарычна не ўмее біць з адзінаццаці метраў, прыняў на сябе Куртуа. Бельгіец выратаваў інтрыгу.

"Рэал" ніяк не мог рэалізаваць свае наступы. Былі праблемы нават са звычайнымі ўдарамі. Нібыта майстры насамрэч хваляваліся і атмасфера нерваў гэтай гульні накрывала ўсё, не даючы прадумаць наступныя крокі. Вельмі імпульсіўна, вельмі адчайна дзейнічалі "вяршковыя". Не было адчування хоць і эмацыйнага, але разліку, якое суправаджала папярэднія рэмантады. Пастаянныя фалы і мітуслівыя зацягванні "кананіраў" не спрыялі якасці гульні.

А далей — толькі пасля праверкі на VAR — не здарыўся пенальці ў браму Давіда Раі. Іранічна, што прывезці яго мог той самы Дэклан Райс. Затое здарыўся чарговы зацяг такога неабходнага мадрыдцам часу.

За яго ж атрымаў жоўтую і сам брамнік "Арсенала".

Больш перазацягнуты першы тайм нічым не адзначаўся і здзівіць не мог.

Другі распачаўся гэтак жа невыразна. Толькі праз дзесяць хвілін па ягоным старце "Рэал" змог перавесці колькасць у якасць. Свае 66% валодання — у хаця бнейкія моманты. То Мбапэ галавою нарэшце замкне, то Вінісіус упершыню ў астоў праб'е, то Радрыга ледзь не выведзе наперад. Аднак лічбы на табло заставаліся нязменнымі, шанцы мадрыдцаў на цуд раставалі, як мінскі красавіцкі снег.

Іх, здавалася, канчаткова растапіў закід за спіны іспанцаў на Сака і гол, які пасля гэтага адбыўся, аднак Вінісіус адразу жа скарыстаўся памылкаю Саліба, мячом у пустую браму вярнуўшы чыста тэарэтычныя шанцы на камбэк за дваццаць адну хвіліну да фінальнага свістку.

Гэтыя галы былі лёгкім усплёскам пасярод абсалютна спакойнага мора гульні дзвюх на сёння роўных каманд. Тыдзень таму адной з іх — а дакладней , канкрэтна Дэклану Райсу — пашчасціла крыху больш. Аднак роўная невыразнасць і ўменне аднолькава і сінхронна скарыстацца чужымі памылкамі была прадэманстраваная з абодвух бакоў.

За пятнаццаць хвілін да канца перад "Рэалам" стаяла тая ж задача, што і па заканчэнні гульні ў Лондане. Толькі вось ніяк яна не выконвалася і выканацца ўжо не магла. Мбапэ быў траўмаваны, а Модрыч, як ні стараўся, у свае 40 гадоў не мог пакрыць усё поле "Бернабэў". Фінальны штурм і небяспечныя моманты, якія ўсё яшчэ сэйвіў Рая, нагадвалі больш істэрыку, чым стратэгію. У гэтай істэрыцы ніхто не перашкодзіў Марцінэлі забіць на 90+3-й хвіліне з цэнтра поля. Дакладны цвік у патэнцыйную труну мадрыцкага перыяда кар'еры Анчалоці.

Так, можна колькі заўгодна казаць пра стомленасць гульцоў пад націскам графіка, пра шчаслівыя і нешчаслівыя супадзенні, пра тое, што без Себальяса абвал быў немінучым. Але мы бачым вынік. І мы бачым, што "Арсенал" перамог найперш у бітве нерваў на чужым поле.

2011705179_0_0_3072_1728_1920x0_80_0_0_7a37866b56e1199ff5a0d67e1e2909b8.jpg

ЛІГА ЧЭМПІЁНАЎ

Чвэрцьфінал. Першы матч

"Рэал" (Мадрыд) — "АРСЕНАЛ" (Лондан) — 1:2

Галы: 0:1 — Сака (65), 1:1 — Вінісіус (67), 1:2 — Марцінэлі (90+3)

На 13-й хвіліне Сака не рэалізаваў пенальці

Папярэджанні: Алаба (3), Асэнсіа (11), Рая (36), Рудыгер (85), Парці (85)

Автор: Аляксандр Хацкевіч

Поделиться