Сеньёр Афсайд не дапамог: "Чэлсі" граміць "Барсу" на "Стэмфард Брыдж"

Рэцэнзія галоўнага начнога матчу Лігі чэмпіенаў на сакавітай беларускай мове

Юны Эстэваа паказаў майстар-клас Ямалю, а ягоныя калегі забілі камандзе Фліка тры мячы, на якія не было нават падабенства адказу. Яшчэ тры не залічылі праз афсайд. Да таго ж "Барса" рана страціла капітана ды гуляла ў меншасці...

Блішчасты загаловак "Чэлсі" - "Барселона" нібы вяртаў нас у старыя-добрыя часы, калі каманды мелі шчасце ды магчымасці высвятляць адносіны ажно ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў. Пасля гэтай векапомнай сустрэчы клубы ўзялі 5 вушастых кубкаў на двух. Але апошнімі некалькімі сезонамі нікому з іх, відаць, не паўтарыць былыя дасягненні праз канкурэнтаў, якія менш за лонданцаў і каталонцаў уразлівыя для крызісаў (якія, спадзяемся, у гэтых клубаў у мінулым).

Напачатку апаненты абмяняліся ўколамі, але гульня рукою Фафаны і недакладнасць Торэса пакінулі нас без адзінкі на табло.

Далей матч супакоіўся, валоданне мячом адрознівалася падазронай роўнасцю. Каманды нібыта баяліся падпускаць адна адну блізка да брамы. Толькі на трэцім дзясятку хвілін "Чэлсі" рэалізаваў свой другі стандарт, але Чалаба залез у афсайд. Энца ў звязцы з Эстэваа меў яшчэ некалькі момантаў. І ўсё ж такі прывёў да той самай адзінкі на табло — узгаданыя Эстэваа, Энца, а таксама Марк Кукурэлля разгулялі камбінацыю, якая прывяла да стрэлу Нэту ды аўтагола Жуля Кундэ

Ціск "сініх" усё мацнеў. Залпы гарматаў Энцы з Джэймсам вельмі знепакоілі Гарсію. "Пенсіянеры" прапісаліся ў афсайдзе: нават першы гол закацілі, балансуючы на небяспечнай лініі. За "Барселонай" жа не было заўважана афсайдаў, але гэта "кулёс" не радавала. Мабыць бо не было імпэту ў атаках увогуле. А калі і атакавалі— іх накрывалі літаральна ў стылістыцы Лэмпарда. Мяч часта папросту не даходзіў да адрэзанага Левандоўскага. А тут яшчэ і капітан Арауха сфаліў, злавіўшы другую жоўтую — іранічна, што першую атрымаў за размовы. Дамінацыя гаспадароў рабілася ўсё больш падкрэсленай.

Другі тайм распачаўся з трэцім іхным незабітым голам. Гарнача майстарскі перагуляў Кундэ, але трапіў у мікраскапічны афсайд, чым скасаваў поспех Эстэваа. Непрыгожая традыцыя матчу давяла Марэску да гучных спрэчак — і жоўтай карткі.

Прайшло яшчэ чатыры хвіліны, і філігранны праход Эстэваа падвоіў лік. Рыфмаваная парачка Кубарсі і Гарсія банальна не паспелі нічога яму супрацьпаставіць. Адзін з найгоршых выступаў "Барсы" працягваўся. Эстэваа рваўся ў атаку, як Ямаль на ЕЎРА, чым прыніжаў абяззброенага сёння Кукурэллям Ламіна.

На 74-й хвіліне Энца выйшаў у чарговы прарыў, проста ў штрафной аддаў у цэнтр Дэлапу, аформіўшы разгром. Характэрна — зноў на самай мяжы афсайда.

Каманды акуратна дагульвалі. У гасцей нават з'явілася некалькі аддалена небяспечных удараў, якія проста нагадалі пра існаванне ў іхным складзе нападнікаў. Абарона "Чэлсі" падчышчала і закрывала вельмі шчыльна, не даючы хлопцам Фліка ні намёку на шанец. Свае ж моманты "сінія" рэалізоўвалі там, дзе за супернікаў не гуляў афсайд. Але ўсё адно памяняць Арауху на Сеньёра Афсайда — такі сабе тактычны крок.

31.jpeg

ЛІГА ЧЭМПІЁНАЎ

Асноўны этап

"Чэлсі" (Лондан)-"Барселона" — 3:0

Галы: Кундэ (аўтагол) (27) — аўтагол, Эстэваа (55) — 2:0, Дэлап (73) — 3:0

Папярэджанні: Арауха (32), Гюсто (40), Марэска (52)

Выдаленне: Арауха (44)

Поделиться