Гродзенскі "Нёман" саступіў мінскаму "Дынама" ў заключным матчы 12-га тура Betera-Вышэйшай лігі — 1:3.
У складзе сталічнага клуба галамі вызначыліся Аляксей Іваноў, Ягор Молчан і Гулжыгіт Алыкулоў, які рэалізаваў пенальці. Адзіны мяч гаспадароў поля на свой рахунак запісаў Дану Спэтару.
"Нёман" (Гродна)-"Дынама-Мінск" — 1:3
Галы: Іваноў (2) — 0:1; Спэтару (64) — 1:1, Молчан (82) — 1:2, Алыкулаў (п) (87) — 1:3
Папярэджанні: Васільеў (15); Алыкулаў (71)
"Нёман": Вейдыгер (б), Тонкевіч, Васільеў (Жымо, 46), Панця (Еднач, 89), Пушнякоў, Еўдакімаў, Дайнека (Гардзяйчук, 46), Садаўнічы (к), Якімаў, Спэтару (Радзікоўскі, 75), Казлоў (Назаранка, 73);
Запасныя: Матысюк (б), Назаранка, Барубаеў, Жымо, Ціта, Еднач, Паўлюкавец, Радзікоўскі, Гірс, Гардзяйчук;
"Дынама-Мінск": Казакевіч (б), Малашэвіч (Алыкулаў, 46), Сялява (к), Варданян (Молчан, 60), Іваноў, Вакуліч, Калінін, Джымэ (Луцковіч, 77), Карповіч, Абдулахі (Дубатоўка, 90), Сакалоўскі (Жэчка, 77)
Запасныя: Шымаковіч (в), Дубатоўка, Швяцоў, Луцковіч, Алыкулаў, Молчан, Жэчка, Аляксандраў, Бегуноў, Гвет
Другая хвіліна. Кутавы Яўгена Малашэвіча. Гол Аляксея Іванова. Так распачаўся бой паміж клубам з першага радка ды клуба, які вядзе барацьбу за другую-трэцюю пазіцыю. Пагатоў "МЛ" скандальна згуляў унічыю з "Мінскам".
Аднак гэты гол супакоіў гульню ўжо на старце.
Сакалоўскі займаўся закідамі на Варданяна, "Нёман" займаўся спробамі ў пазіцыйны кантроль, зарабляў стандарты. Актыўнічалі Спэтару ды Казлоў.
Мы назіралі большую актыўнасць гаспадароў, "Дынама" шчыльна перакрывала шляхі для гарадзенскіх наступаў.
Пад канец тайму гульня пайшла ў абодва бакі, аднак моманты быццам бы спыняліся на сярэдзіне. З гэтых самых абодвух бакоў кульгала рэалізацыя. Таму нягледзячы на сваю шчыльнасць, гульня выглядала сумнаю.
Яскравым прыкладам быў стрэл Якімава падчас штрафнога, які можна было як мінімум лепш апрацаваць. Пад канец першага тайму "Нёман" стаў заўважна прыціскаць супернікаў да ўласнай штрафной, аднак мінская абарона ўсе праходы ды стандарты нівелёўвала. Але варта адзначыць, што і імпэт не заўжды перацякае ў лік на табло.
Пачатак другога тайму адзначыўся камбінацыяй гаспадароў у штрафной Казакевіча, якая вельмі позна скончылася ў нагах Панці. Потым на ўдарную пазіцыю выходзіў Гардзяйчук. Вышэй за браму. Валоданне ўсё яшчэ было за імі. Рэалізацыя ўсё яшчэ гуляла не за іх.
"Дынама" ж тым часам не магло выйсці нават у перспектыўную контратаку. Але і гол у іхную браму зусім не наспяваў. Лік іх задавальняў.
Часам здавалася, што "Нёман" хіба што прымусіць паспаць гледачоў, аднак пад гадзіну гульні моцны залп запусціў Якімаў. Казакевіч не разгубіўся.
У адказ добрую камбінацыю ў чужой штрафной здзейсніў Фаваз Абдулахі, разарваўшы пабудаванні абароны гаспадароў.
Аднак і гарадзенскія выпады выглядалі ўжо жывейшымі. Таму досыць заканамерным стала рэалізацыя ўжо якога запар штрафнога. Традыцыйна моцны ўдар Якімава па пазіцыі Казакевіча. Мяч зрыкашэціў ад рук брамніка. На дабіванні першым стаў Спэтару.
Цяпер камандам давялося раскрыцца. Гульцы Шагойкі распачалі свой сапраўдны прэсінг. Аднак і "Нёман" не стане адпускаць мяч, калі можна пайсці па другі гол. Таму іхныя штурмы рабіліся ўсё больш адчайнымі.
Але пасля серыі заменаў з абодвух бакоў гульня таксама стала цішэйшаю. У апошнюю дзесяціхвілінку каманды заходзілі вельмі спакойным тэмпам.
І вось вынікам гэтага перыяду без абвастрэнняў стаў прастрэл Алыкулава на Ягора Молчана. Без шанцаў для Вейдыгера. Прыкметна, што 17-гадовы хлопец ужо зарабіў 2+2 за апошнія матчы.
Пры гэтым у "Нёмана" было 10 удараў супраць 3 у гасцей. Паказальна.
Каб канчаткова забіць спадзевы гарадзенцаў, ужо на 86-й хвіліне Алыкулаў зарабіў пенальці, каб адразу жа яго рэалізаваць.
Такім чынам мінскі клуб замацоўваецца на першым радку з 29 баламі. Адрыў ад МЛ складае ўжо 4 балы.