"Ливерпуль" был лучше самого себя неделю назад, но провалил пенальти

"Ліверпуль" быў лепшы за самого сябе тыдзень таму, але праваліў пенальці

Роўнасць цікавага, неадназначнага вельмі інтрыгоўнага двубою каманд з Ліверпуля і Парыжа давяла іх да серыі пенальці. І там роўна два спакойныя рухі Джанлуіджы Данарумы забяспечылі праход ПСЖ далей. І вылет "чырвоных" пры родных трыбунах

ПСЖ і "Ліверпуль" — знешне падобныя каманды. Абедзве нясуцца да свайго ўнутранага трыумфу. Так, рэцэпт перамогі ў іх розны. Камусьці спатрэбілася скінуць зорны баласт, камусьці — прыняць перабудову ад новага трэнера. Аднак вынік падобны. Непадобны тут стыль. І вось гэта не паказала лігачэмпіёнская сустрэча. Страшна роўная. Да апошняга.

Стыль "Ліверпуля" — імклівы, ён прадугледжваў хуткія камбінацыі, каб дазволіць Салаху падвысіць сваё месца ў спісе бамбардзіраў ЛЧ. І ён ужо двойчы за першую пяціхвілінку меў няблагія шанцы на гол-шэдэўр.

Стыль жа парыжанаў — размеркаваны футбол, часта гегенпрэсінгавы. І тут раптам, быццам Піліп з канапель, вылазіць геніяльны сёлета Дэмбеле і замыкае атаку, якая стрэльнула, выбіўшыся з логікі гульні. 0:1 — і нічыя ў двухматчавым супрацьстаянні.

Вось тут ПСЖ і перайшоў на спружынныя атакі: другая такая страла ледзь не прашыла Алісана наскрозь.

Адразу гульня змяніла хуткасці, прасоўванне мяча ўскладнілася з абодвух бакоў, шчыльнасць футбола, памножаная на роўнасць каманд, гарантавала непрадказальны вынік. Калі тыдзень таму "мерсісайдцы", прабачце за выраз, "адскочылі" пры ніякаватай гульні, то цяпер самі часцей валодалі мячом і накіроўвалі яго ў бок варот, аднак наадварот прагульвалі.

Калі б не прывозы ад паўабароны гаспадароў і не імпэт Дэмбеле, першы тайм можна было б нават назваць спакойным. Захаваць агульную нічыю ў гэтым тайме дапамаглі і татальныя праблемы каманд з канвертаваннем момантаў у хоць нешта сурʼёзнае.

Другая палова распачалася з сумбурных атак, верхам якіх стаў наступ "Ліверпуля", які скончыўся залётам мяча ў сетку з трэцяй спробы... і афсайдам. Але ініцыятыва мала-памалу навярталася да гульцоў у чырвоных футболках. Здавалася, толькі нешанцаванне на пару з Данарумам не дазвалялі гаспадарам "Энфілда" вырвацца наперад.

Траўма Трэнта Аляксандра-Арнальда мусіла яўна змяніць гульню не на карысць "Ліверпуля". Аднак стаіцызм англічанаў быў прадэманстраваны амаль адразу: небяспечны штрафны мог і без галоўнага архітэктара іхных атак пахаваць ПСЖ — старалася замена Трэнта Куанса.

upload-2025-03-11T201515Z_1838275227_UP1EL3B1K9DWY_RTRMADP_3_SOCCER-CNAMPIONS-LIV-PSG-REPORT-pic_32ratio_1200x800-1200x800-84523.jpg

Апошнія хвіліны асноўнага часу прайшлі ў фінальным штурме "чырвоных". Не дапамагло. Інтрыгоўная сустрэча перацекла ў час дадатковы. Там націск "Ліверпуля" не змяншаўся, але не сказаць, каб колькасць атак пераходзіла ў іхную галявую якасць.

Другі тайм даданага часу мог запомніцца новым трыумфам Дэмбеле, аднак Алісан пэўную справядлівасць перад роднымі трыбунамі адстаяў сваім сэйвам. Галкіперы стаялі насмерць. Усё ішло да серыі пенальці. І прыйшло.

А там сваю справу зрабіў адзін з галкіпераў. Данарума. Удар ад Дарвіна быў узяты. Як і ад Кёрціса. ПСЖ хоць і праваліў пачатак сезона, у рэшце рэшт прайшоў бездакорны селета "Лівер".

Справядліва? На дыстанцыі — мо і не. У моманце — адназначна, узгадайце той жа першы матч...

Автор: Аляксандр Хацкевіч

Поделиться