"Дынама" ўпэўнена разграміла "Тарпеда-БелАЗ" пасля вяртання з Еўропы

Цікавую завязку забяспечыла і першае з'яўленне Андрэя Кудраўца

"Дынама" вярнулася пасля адносна паспяховай еўрапейскай кваліфікацыі ды адразу сутыкнулася з камандай Аляксея Багі.

Цікавую завязку матчу забяспечыла і першае з'яўленне ў футболцы мінскага клуба Кудраўца. А ўжо на пятай хвіліне брамнік быў вымушаны дэманстраваць свой узровень. З першых хвілінаў у атакі пайшлі менавіта госці. Распачала прасочвацца звязка жодзінскага навічка Ламавіцкага з Французавым. Раз за разам расіянін выводзіў кагосьці з калегаў на хуткае рандэву з Кудраўцом. Нашмат часцей валодалі мячом "тарпедаўцы", якія, здавалася, не страцілі сілы ў еўракубкавых баталіях. Першая пятнаццаціхвілінка дакладна была за "аўтазаводцамі", якія хоць і не прэтэндуюць на першы радок, нібыта ўсімі сіламі не пускалі туды апанентаў. Часам толькі майстэрства Кудраўца ратавала "Дынама" ад рэзкіх удараў гасцей. У адказ спрабаваў прарваць абарону "Тарпеда" толькі адзін Малашэвіч. Некалькі разоў яго спынялі на падыходах да штрафной, а далёкія стрэлы не працавалі. Не працавалі да 24-й хвіліны, калі Яўген пасля шыкоўнага асісту Вакуліча нанёс тонкі ўдар паводле прыгожай траекторыі з самай мяжы штрафной Ігнатовіча. Дасведчаны брамнік пацягнуць не здолеў. Неспадзявана лік адкрыў бок, які палову тайму імпэтам не вылучаўся. Да канца саракапяціхвілінкі яшчэ пару момантаў меў Гвет, а вось гульцы "Тарпеда" сваю актыўнасць крыху зменшылі. 

У другім тайме "дынамаўцы" спачатку акуратна аддалі мяч пад кантроль супернікам, аднак не давалі ім пагражаць Кудраўцу, як у папярэднім тайме. Затое забілі самі. Пасля контратакі Гвет і Джымэ, які праціснуў Залескага за некалькі метраў ад Ігнатовіча, змаглі падвоіць лік. Да самай сярэдзіны другой паловы, калі не лічыць некалькіх пазіцыйных наступаў "Тарпеда" ды стандартаў "Дынама", нічога яскравага ўжо і не адбывалася. 

І вось 65-я хвіліна. Чарговы кутні гаспадароў. Калінін прымае мяч пасля рыкашэту пад левую ды расстрэльвае Ігнатовіча. Лік нечакана робіцца разгромным. Саступіць кантроль над мячом у такой сітуацыі для каманды Шагойкі было б рацыянальна, аднак міначне працягнулі ісці наперад. Меў шанцы Жэчка, бегаў наперадзе свежы Алыкулаў. Госці тым часам маглі разлічваць хіба што на контраступы. А вось апошняй дзесяціхвілінкай спадзявацца хлопцам Багі ўжо не было на што. Шыкоўны залп з чарговай геніяльнай траекторыяй, цяпер ад зусім свежага Душэўскага, зрабіў лік непрыстойным. 4:0. Прыгожы пас пяткаю — і гулец, які праводзіў другую хвіліну ў майцы "Дынама" ў сваёй кар'еры, аформіў дэбютны гол. Праз колькі хвілінаў Алыкулаў мог даводзіць лік да гістарычна ганебнага — брамнік перакрыў блізкі ніжні кут.

Жодзінцы натуральна "рассыпаліся" проста цягам гульні. Правялі ўдалую першую чвэрць, але не выйшлі з накаўту 24-й хвіліны. Ужо ў другой палове прыблізна раз на 15 хвілінаў нехта з гаспадароў моцаю ўдару прашываў Ігнатовіча, на што чыста праз адсутнасць структуры і пэўны шок "Тарпеда" адказаць ужо не магло.


Betera — Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе. Васямнаццаты тур.

"Дынама-Мінск" — "Тарпеда-БЕЛАЗ" (Жодзіна) — 4:0

Галы: Малашэвіч (24) — 1:0, Джымэ (53) — 2:0, Калінін (65) — 3:0, Душэўскі (79) — 4:0.

Папярэджанні: Баранок (51), Сакалоўскі (62), Вакуліч (75)

"Дынама-Мінск": Кудравец (б), Малашэвіч (Гібера, 70) Сялява, Вакуліч, Калінін, Джымэ (Алыкулаў, 62), Абдулахі (Душэўскі, 77), Гурбанаў, Бягуноў (к), Сакалоўскі (Жэчка, 71), Гвет (Луцковіч, 62)

Запасныя: Шымаковіч (б), Швяцоў, Душэўскі, Луцковіч, Варданян, Алыкулаў, Іваноў, Гібера, Жэчка, Турэ 

"Тарпеда": Ігнатовіч (б), Бамба (Педра, 76) Ламавіцкі (Марцьянаў, 85), Залескі (к), Шаркоўскі (Гаявы, 76), Баранок, Пабудзей (Быкаў, 64), Агееў, Жульпа, Французаў (Агба, 64), Мелька 

Запасныя: Юрасаў (б), Чагавец, Быкаў, Педра, Агба, Марцьянаў, Гаявы

Поделиться